Вы тут

Беларускі ўзялі тры ўзнагароды на Кубке свету па мастацкай гімнастыцы


Зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях выйграла тры ўзнагароды на шостым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Сафіі.


Найбольш удала для Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Марыі Кацяк, Валерыі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай склалася выступленне ў асобных практыкаваннях з шасцю булавамі і двума абручамі, дзе яны занялі другое месца. Беларускі набралі 18,350 бала і ўступілі толькі балгарскім гімнасткам (18,550 бала). У практыкаваннях з пяццю стужкамі падапечныя Ірыны Ляпарскай і Таццяны Нянашавай занялі трэцяе месца - 18,150 бала. На верхнюю прыступку п'едэстала гонару ізноў узнялася каманда Балгарыі - 18,550, другое месца ў расійскіх гімнастак - 18,300. Бронзавай узнагароды беларускія грацыі былі ўдастоены ў мнагабор'і - 36,650 бала. Перамогу па выніках двух практыкаванняў святкавалі расіянкі - 37,100 бала, сярэбраныя медалі выйгралі балгарскія спартсменкі - 36,800.

У асабістых спаборніцтвах у мнагабор'і беларуска Ганна Бажко заняла дзявятую падагульняючую пазіцыю - 69,400, яе сяброўка па камандзе Алена Балоціна стала 19-й - 66,650. Лідары зборнай Беларусі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна ўдзел у этапе Кубка свету не прымалі. Чэмпіёнкай у Сафіі ў мнагабор'і стала Яна Кудраўцава з Расіі - 75,750, другое месца засталося за Ганнай Рызатдзінавай з Украіны - 74,250, на трэцюю прыступку п'едэстала ўзнялася спартсменка з Рэспублікі Карэя Ен Джэй Сон - 74,200.

Пасля вяртання з Балгарыі зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы прадоўжыць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 17 па 19 чэрвеня ў ізраільскім Халоне.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».