Вы тут

Ігар Шуневіч: займаюся гімнастыкай штодня


На спартыўнай базе Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС, што знаходзіцца ў вёсцы Гарані пад Мінскам, сёння адбылося свята аматараў актыўнага адпачынку міністэрства. Гледачы і ўдзельнікі пабачылі двухкіламетровую велагонку кіруючага саставу і комплексную эстафету, паспаборнічалі на званне лепшага пенальтыста, стралка з лука, спартыўнага рыбалова...


- Такія святы працягваюць выдатную спартыўную традыцыю, - зазначыў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. - Яны яднаюць калектывы і сем’і, паказваюць неабыякавыя адносіны да здаровага ладу жыцця. У сучасных умовах супрацоўнік органаў унутраных спраў без належнай фізічнай падрыхтоўкі не здолее выканаць аб’ём пастаўленых перад ім задач. Спорт і служба – не аддзельныя адзін ад аднаго рэчы, і гэтаму ў МУС надаецца асаблівая ўвага.

На стадыён Цэнтра выйшлі пазмагацца зборныя каманд крымінальнай міліцыі, міліцыі грамадскай бяспекі, УДАІ, галоўных упраўленняў кадраў, па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, ўласнай бяспекі, штаба, дэпартаментаў фінансаў і тылу, аховы, па грамадзянстве і міграцыі, выканання пакаранняў, Акадэміі МУС.

- Раней атрымлівалася аддаваць спорту больш часу, - прызнаецца Ігар Шуневіч. - Але і цяпер вельмі люблю ездзіць на ровары, штодня раблю ранішнюю гімнастыку.

Свята атрымалася сямейнае – аматары здаровага ладу жыцця прыехалі на спаборніцтвы разам з дзецьмі і жонкамі.

- Дваццаць год мы прыязджаем сюды на свята. Я сам займаюся бегам, афіцэрскім шматбор’ем, гімнастыкай. І без спорту нам нікуды: каб паспяхова затрымаць злачынцу, проста неабходна быць усебакова развітым, трэніраваць у сабе хуткасць рэакцыі, адпрацоўваць  прыёмы рукапашнага бою, павышаць сілавую вынослівасць. Тым самым займаюцца і злачынцы, а мы мусім быць значна спрытнейшымі за іх, - расказвае начальнік факультэта завочнага навучання Акадэміі МУС Вячаслаў Клімчэня. – Спортам займаюцца і мае дочкі: старэйшая - лёгкай атлетыкай, а малодшая – тэнісам.

Ганаровымі гасцямі спартыўнага свята сталі ўладальнікі алімпійскіх узнагарод Вадзім Дзевятоўскі, Яніна Правалінская-Карольчык , Андрэй Рыбакоў, чэмпіёнка Еўропы па цяжкай атлетыцы Дзіна Сазанавец.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.