Карыстальнікі Facebook прызналі каня па мянушцы Фрыдрых Вялікі, які жыве ў ЗША, самым прыгожым канём у свеце, піша The Daily Mail.
На акаўнт каня чорнай масці, які належыць гадавальніку Pinnacle Friesians, падпісаліся больш за 15 тысяч чалавек.
Адзначаецца, што гадаванец належыць да фрызская пароды коней. Імя яму далі ў гонар прускага караля Фрыдрыха Вялікага (1740-1786 гады кіравання).
"Калі б толькі хоць раз пагладзіць яго", - напісаў адзін з карыстальнікаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.