Вы тут

Хто такі сапраўдны чараўнік і як ім стаць


Хто такі сапраўдны чараўнік і як ім стаць, на беларускамоўным уроку пазакласнага чытання «Школа добрых чарадзеяў» высвятлялі вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №189 г. Мінска.


Вуч­нi па­да­ры­лi пiсь­мен­нi­ку бу­ке­ты па­пя­ро­вых ра­мон­каў, на пя­лёст­ках якiх на­пi­са­лi наз­вы ўпа­да­ба­ных iмi тво­раў. Ды i сам Мi­хась Па­зня­коў за­вi­таў на ўрок не з пус­ты­мi ру­ка­мi.

Пяць нефармальных міні-заняткаў у межах праекта «Ад культуры чытання — да культуры асобы» правяла студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Ганна Баранава. Запрошаны ў «Школу добрых чарадзеяў» старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік і паэт Міхась ПАЗНЯКОЎ з задавальненнем слухаў, як на «Уроку сямейнай цеплыні» дзеці складалі пераблытаныя літаратурныя радкі ў яго вершы, чыталі іх на памяць, адгадвалі загадкі. Гулялі ў літаратурнае фоталато на «Уроку адчування прыгажосці прыроды», падбіраючы пад малюнак адпаведны верш. І нават здавалі творчы экзамен, разважаючы, пра што хацеў сказаць у сваіх творах Міхась Пазнякоў.

— Вы — мае настаўнікі, бо я вучуся ў вас пісаць сапраўднае і патрэбнае вам. Каб кніга была цікавай, трэба сапраўды быць чараўніком, — сказаў літаратар вучням. — У адной з кніг, якія вы прачытаеце, абавязкова аднойчы знойдзецца залаты ключык, схаваны між старонак. Вы адразу зразумееце, калі гэта адбудзецца, бо ён зазвініць галасамі людзей, якія будуць вас хваліць за кемлівасць, спагаду, выхаванне і дабрыню.

— Скіравалі ўвагу на дзіцячую кнігу, бо менавіта ў малодшым школьным узросце пачынаецца фарміраванне сапраўднага паўнавартаснага чытача. Калі страціць гэты перыяд, то пазней цікавасць да чытання можа ўвогуле не з'явіцца, — лічыць Наталля ЖДАНОВІЧ, дэкан факультэта пачатковай адукацыі БДПУ.

За­дан­нi на­стаў­нi­ка аб­мяр­коў­ва­лi­ся ў гру­пах, так што не­звы­чай­ны ўрок пе­ра­тва­рыў­ся ў са­праўд­ныя спа­бор­нiц­твы, быц­цам у гуль­нi «Брэйн рынг».

— Мы таксама маем на мэце навучыць будучых настаўнікаў нестандартна ставіцца да ўрока літаратурнага чытання. Хочам, каб яны выйшлі за межы падручніка і прывілі дзецям любоў да кнігі, навучылі, — патлумачыла сутнасць ідэі Ірына БУТОРЫНА, старшы выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства БДПУ, метадыст аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі— Хочацца, каб на гэтых уроках больш глыбока асэнсоўваліся творы дзіцячай літаратуры, каб малым захацелася схадзіць у бібліятэку, прачытаць новае апавяданне, казку.

У межах праекта будучыя настаўнікі праводзяць творчыя ўрокі пазакласнага чытання ў розных школах сталіцы (кожны раз запрашаючы на іх аднаго з дзіцячых пісьменнікаў), а на канікулах — у летніках. У той жа час самі студэнты атрымліваюць майстар-класы ад беларускіх пісьменнікаў і педагогаў з вопытам. Адным з практычных вынікаў працы стане стварэнне метадычных дапаможнікаў, якія стануць карыснай падтрымкай для настаўнікаў.

sіdаrоk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Школа добрых чарадзеяў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.