Вы тут

У сталіцы гімназіст параніў настаўніцу


Па факце замаху на забойства педагога заведзена крымінальная справа.


Як вынікае з афіцыйнай інфармацыі Следчага камітэта Беларусі, у панядзелак, 23 мая, а дзявятай гадзіне раніцы настаўніца адной з навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна сталіцы набрала нумар сваёй дачкі і паведаміла пра тое, што адзін са старшакласнікаў толькі што нанёс ёй удар у шыю вострым прадметам. Пацярпелую жанчыну тэрмінова шпіталізавалі ў бальніцу, дзе ёй была аказана неабходная медыцынская дапамога...

Тым часам у сеціве пачалі абмяркоўвацца нібыта падрабязнасці жудаснага здарэння. Быццам бы настаўніцу трымалі чацвёра школьнікаў, прымушалі прасіць прабачэння за абразы навучэнцаў, выратаваць педагога спрабавалі калегі-настаўнікі... Як расказаў пазней начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч, падазраваны ў злачынстве падлетак быў затрыманы, з ім пачалі працаваць следчыя. Па факце замаху на забойства жанчыны была заведзена крымінальная справа. У школе, на месцы здарэння, знаходзяцца спецыялісты, якія праводзяць неабходныя следчыя дзеянні, каб устанавіць усе падрабязнасці таго, што здарылася. Дапытвалі калег пацярпелай настаўніцы, а таксама вучняў.

У прыватнасці, прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі цягам дня канстатаваў — педагог прыйшла ў прытомнасць. Паведамлялася, што стан жанчыны стабільна цяжкі... Сяргей Кабаковіч абверг інфармацыю, што настаўніцу нехта ўтрымліваў. «Падазраваны і пацярпелая знаходзіліся ў кабінеце ўдваіх». Пра першага было агучана, што хлопец вучыўся добра, выхоўваўся ў добрай сям'і, ні на якім уліку не стаяў. Следчыя шукалі прадмет, якім школьнік параніў педагога...

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Школа ў шоку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.