Вы тут

Устаноўлена асоба жанчыны, якая знайшла пакет з 6 000 еўра ў банку


Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу жанчыны, якая ў адным з аддзяленняў банка забрала поліэтыленавы пакет з 6 тысячамі еўра, забыты іншым кліентам.


— У міліцыю з заявай звярнуўся малады чалавек, які расказаў пра тое, як прыйшоў у аддзяленне банка памяняць валюту. Пры сабе ён меў чорны поліэтыленавы пакет з еўра. Памяняўшы частку грошай, наведвальнік выйшаў, пры гэтым той самы пакет застаўся ляжаць каля акенца касы. Калі спахапіўся і вярнуўся назад, прапажы на месцы ўжо не было, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна АБОЗНАЯ. — Праваахоўнікі ўстанавілі жанчыну, якая забрала пакет з грашыма. Гэта была 56-гадовая мінчанка, якая ў той дзень ішла ў бібліятэку вяртаць прачытаныя кнігі, а па дарозе вырашыла зайсці ў аддзяленне банка, каб купіць латарэйны білет. Жанчына заўважыла пакет каля акенца касіра і, калі набыла білет, падышла да яго і зазірнула ўсярэдзіну. Убачыла, што там ляжаць пачкі валюты, і забрала знаходку сабе. Заведзена крымінальная справа за крадзеж.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не той білет выцягнула

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?