Вы тут

Навукай на будучае стане для Андрэя яго празмерная даверлівасць


Навукай на будучае стане для Андрэя яго празмерная даверлівасць. Ірына, з якой ён пазнаёміўся праз інтэрнэт, прыехала да яго на другі дзень пасля віртуальнай сустрэчы.


Маладая жанчына ўжо мела чацвярых дзяцей ад розных мужчын, але гэта не стала перашкодай для новых адносін. Невядома, як доўга працягвалася б іх знаёмства, калі б ноччу яна не села без ведама гаспадара за руль яго «Мерседэса».

— З-за адсутнасці навыкаў ваджэння жанчына выехала за межы праезнай часткі і пашкодзіла некалькі аўтамабіляў. Потым кінула аўто непадалёк ад дома і вярнулася да сябра. Пра свае прыгоды яна паведаміла Андрэю на наступны дзень — праз інтэрнэт. Але ён паспеў ужо заявіць аб угоне. Цяпер Ірыне свеціць вялікі штраф за яе начную вандроўку. Не выключана, што выплачваць яго ёй прыйдзецца з месцаў не вельмі аддаленых, — паведаміў інспектар ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кіркалаў.

З этычных меркаванняў імёны герояў гісторыі зменены.

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Раман з крымінальным адценнем

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.