Вы тут

Затрыманы парушальнік, які займаўся незаконным рыбалоўствам


На Залескім старыку Дняпра ў Рагачоўскім раёне супрацоўнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі затрымалі парушальніка, які разам з двума хаўруснікамі займаўся незаконным рыбалоўствам.


Пад покрывам цемры тройца накіроўвалася да аўтамабіля. Убачыўшы інспектараў, два браканьеры кінулі ўлоў, лодку, свайго таварыша і з'ехалі. Адзін ужо затрыманы, асоба другога ўстанаўліваецца. За 15 кілаграмаў рыбы браканьерам давядзецца заплаціць амаль 28 мільёнаў рублёў. Таксама на Дняпры, толькі ў Брагінскім раёне, быў затрыманы жыхар вёскі Краснае. Яго ўзялі, як толькі браканьер ступіў на бераг. А вось таварышу ўдалося ўцячы: ён пераплыў раку, кінуў лодку з сеткамі, а мех з уловам схаваў у кустах. Вось толькі скарыстацца ім ён не зможа, бо здабычу адшукалі інспектары. Шукаюць і самога ўцекача. На дваіх парушальнікам давядзецца пакрываць 30 мільёнаў рублёў. Лодка і веласіпеды, на якіх яны перасоўваліся, канфіскаваныя. 224 плоткі трапілі ў сеткі браканьераў на возеры Тушча ў Смаргонскім раёне. За ўловам прыйшлі двое — мужчына і жанчына. У крытычны момант «джэнтльмен», не раздумваючы, кінуў сваю хаўрусніцу і ўцёк. Улічваючы, што пакрываць суму шкоды давядзецца ў памеры каля 142 мільёнаў рублёў, наўрад ці затрыманая будзе ўтойваць асобу свайго таварыша.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Колькі ад інспектараў не бегай...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.