Вы тут

Чаго баіцца хворы на цукровы дыябет?


Цукровы дыябет мяняе лад жыцця чалавека — неабходна трымацца дыеты, прымаць прэпараты, займацца прафілактыкай ускладненняў. У такіх хворых могуць развівацца і псіхічныя расстройствы. Будзьце ўважлівымі да сябе ці сваіх блізкіх, калі яны пакутуюць ад цукровага дыябету. Размова можа ісці пра...


Фота: potencija.com.ua

  • дэпрэсіўны сіндром, які праяўляецца зніжэннем настрою і актыўнасці, прыгнечанасцю, павышанай стамляльнасцю, трывогай, раздражнёнасцю, парушэннем сну;
  • іпахондрыю, якая развіваецца на фоне цяжкіх унутраных адчуванняў і вегетасасудзістай нестабільнасці, а праяўляецца зацыкленасцю на праблеме здароўя, шматлікіх абследаваннях;
  • фабічны сіндром — навязлівы страх смерці ад дыябетычнай комы, траўмы, інфаркту міякарда, ампутацыі канечнасцяў;
  • парушэнне харчовых паводзінаў, што праяўляецца нервовай буліміяй і анарэксіяй і звязана з неабходнасцю вытрымліваць дыету, кантраляваць вагу;
  • кагнітыўныя парушэнні — праблемы з памяццю і ўвагай.

Узнікае ў такіх хворых і шэраг псіхалагічных цяжкасцяў: іх палохаюць ускладненні і атрыманне інваліднасці, верагоднасць страціць работу ў выніку агучвання свайго дыягназу. Некаторыя адмаўляюць наяўнасць у сябе сур'ёзнага захворвання, што прыводзіць да ігнаравання схемы лячэння і пагаршэння стану.

— Пасля пастаноўкі дыягназу хвораму неабходна атрымаць як мага больш інфармацыі аб захворванні і прыцягнуць да рашэння праблемы блізкіх сваякоў, — тлумачыць урач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Алена КОЯН. — Далей неабходна супрацоўнічаць з урачом і выконваць усе яго рэкамендацыі. Псіхатэрапеўт можа дапамагчы адаптавацца да змен. Важнымі будуць і размовы са сваякамі, якія таксама перажываюць стрэс у сувязі з хваробай блізкага. Псіхічныя расстройствы можна карэкціраваць прыёмам псіхатропных прэпаратаў, у тым ліку антыдэпрэсантамі, досыць эфектыўнымі ў лячэнні дэпрэсіі, іпахондрыі, трывожных расстройстваў.

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Адным з самых распаўсюджаных захворванняў у свеце з'яўляецца артэрыяльная гiпертэнзiя.

Грамадства

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Яны кормяць гарачымi абедамi больш за сто чалавек, якiя апынулiся на абочыне жыцця.

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.

Грамадства

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы на разгляд урада паступiць праект пастановы Савета Мiнiстраў «Аб пытаннях па абыходжаннi з жывёламi».