Серада


Серада — сярэдні дзень тыдня, які нясе ў сабе жаночы пачатак па сваім родавым азначэнні. Разам з тым у парадкавай нумарацыі гэтаму дню адпавядае лічба 3, якая здавён з'яўлялася сімвалам мужчынскага пачатку. Такая супярэчлівасць і стала падмуркам стрыманых адносін да гэтага дня з боку ўсходнеславянскіх народаў.


У славян-хрысціян серада лічыцца нешчаслівым днём, посным, таму што менавіта ў гэты дзень Іуда Іскарыёт здрадзіў свайму настаўніку Ісусу Хрысту. Адсюль у асяроддзі беларускага народа нарадзілася маральна-этычная рэгламентацыя, якая тычыцца паводзін чалавека ў гэты дзень, — «Хто ў сераду мяса не есць, таму Бог менш выпрабаванняў дасылае». Калі яе прытрымлівацца, перакананы старыя людзі, то жыццёвы шлях чалавека будзе больш лёгкім, ды і паслясмяротны таксама.

* Калі серада прыпадала на малады Месяц, то гэты час лічыўся спрыяльным для пачатку будаўніцтва печы або новага дома.

* Сон, які вы прыснілі ў ноч з серады на чацвер, мае значэнне прадказання і надзелены пэўнай ступенню прароцтва.

* У той жа час нельга ў сераду накіроўвацца ў далёкі шлях, бяліць печ, прасці, хадзіць у сваты, саджаць агуркі (не будзе ўраджаю).

* Шматгадовыя назіранні нашага народа паказваюць, што парасяты, якія нарадзіліся ў сераду, звычайна прападаюць.

* Хто ў сераду нарадзіўся, лічыцца здатным да любой справы. Нездарма кажуць: «У сераду радзілася, да ўсяго прыгадзілася».

* Славянскія знахары раяць у сераду здымаць цяжкія сурокі, радавыя праклёны. Спрыяльным лічыцца гэты дзень для лячэння родавай гарачкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».