Вы тут

Раім схадзіць


Выстава 3D карцін, велаэкскурсія па Лошыцкаму парку і цвіценне рададэндранаў у Батанічным садзе – афіша «Звязды» з 23 па 29 мая.


Фотавыстава «Сула. Непарыўнае»

Фота: Ганна Багіно

18 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адкрыў арт-прастору ў дворыку музея і прэзентаваў выставу фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае».

Арт-праект працягвае традыцыю «Стары новы двор», закладзеную два гады таму. Сёння ён напаўняецца новым зместам: гэта спалучэнне архітэктуры, фотамастацтва і мастацтва медыя.

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі Марыны Бацюковай, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас свята – абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)». Марына Бацюкова з’яўляецца спецыялістам ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы фота-даследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.


Велаэкскурсія «Таямніцы Лошыцкага парка»

Фота: kelanjo.com

Адважных веладаследчыкаў ужо заўтра чакаюць у Лошыцкім парку, каб адправіцца ў падарожжа ў мінулае.

Велаэкскурсіі – выдатны спосаб сумясціць актыўны адпачынак з атрыманнем новых ведаў. А таксама проста весела правесці час і пазнаёміцца з новымі людзьмі.

Зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры.


Выстава 3D карцін «Ілюзорыўм»

Фота: slivki.by

У экспазіцыі прадстаўлены работы дызайнераў з розных гарадоў Расіі і краін СНД. Карціны памерамі ад 3х2 да 5х4 метра літаральна ажываюць у аб’ектывах фотакамер, таму здымка не толькі не забаронена, але і з’яўляецца неад’емнай часткай выставы.

У экспазіцыі прадстаўлены незавершаныя карціны, і галоўным персанажам кожнага палатна становіцца менавіта наведвальнік выставы. Па карцінах можна і трэба хадзіць, сядзець, ляжаць, увасабляючы ўласную рэжысёрскую задумку.

Вам прадставіцца магчымасць прымерыць крылы анёла і вобраз дэмана, выканаць ролю тарэадора, ратавацца з пашчы акулы, спускацца з парашутам, пасядзець на столі і многае іншае. 


Дзень адчыненых дзвярэй у Вялікім тэатры

Фота: bomba.by

Роўна ў 12 гадзін дня пачнуцца экскурсіі, з якіх можна будзе даведацца, колькі кіламетраў тканіны сышло на выраб тэатральнай заслоны і колькі важыць галоўная тэатральная люстра.

Упершыню ў дзень адчыненых дзвярэй у камернай зале ім. Л. П. Александроўскай адбудуцца творчыя сустрэчы з мастацкім кіраўніцтвам і творчымі работнікамі тэатра. Так, з 12.10 да 12.50 пра сваю працу будзе распавядаць галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Міхаіл Панджавідзэ, з 13.00 да 13.40 – галоўны дырыжор Віктар Пласкіна, з 14.00 да 14.40 – мастацкі кіраўнік балета Юрый Траян, з 15.00 да 15.40 – мастацкі кіраўнік творчага калектыву «Беларуская капэла» Віктар Скарабагатаў, з 16.00 да 16.40 – галоўны хормайстар Ніна Ламановіч.

Даведацца падрабязную інфармацыю аб правядзенні мерапрыемства і падаць заяўку на ўдзел у экскурсіі можна па тэлефонах (8-017) 334-11-56(8-033) 901-28-89. Запісацца на творчыя сустрэчы ў камернай зале можна таксама па e-mail: pr@belarusopera.by.


Цвіценне рададэндранаў у Батанічным садзе

Фота: venskayadacha.com

Батанічны сад усё яшчэ напоўнены незвычайным водарам бэзу, а прырода ўжо спяшаецца пацешыць наведвальнікаў новымі ўражаннямі – цвіценнем рададэндранаў.

Усё, што вам спатрэбіцца для гэтага шпацыру, – добрая кампанія і, канешне, фотаапарат! 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.