Вы тут

Сустрэчу світання не забароняць


Выпускныя вечары пройдуць у сталічных школах 10 чэрвеня. Колькасць выпускнікоў сярэдняй школы крыху ўзрасла — да 8823 чалавек (гэта прыкладна на тысячу чалавек больш, чым у папярэднім годзе). Базавую школу заканчваюць 15814 навучэнцаў (таксама плюс тысяча чалавек).


Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню дакументаў аб адукацыі, стартуюць ва ўстановах адукацыі а 19-й гадзіне. Каб падкрэсліць значнасць і важнасць гэтага моманту для выпускнікоў, удзел ва ўрачыстасцях возьмуць прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, шэфскіх арганізацый, органаў дзяржкіравання і вядомыя людзі.

«Працягласць правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў вызначаюць бацькоўскія камітэты», — паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец. Яна таксама дадала, што па прычыне абмежаванай уласнай матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторыя ўстановы адукацыі (па ўзгадненні з адміністрацыямі раёнаў і камітэтам па адукацыі) правядуць выпускныя вечары на базе сацыякультурных аб'ектаў.

Яна таксама агучыла пазіцыю камітэта адносна традыцыі сустрэчы выпускнікамі світання. Паводле яе слоў, калі бацькоўскія камітэты і самі выпускнікі пажадаюць прытрымлівацца дадзенай традыцыі, то ўстановы адукацыі іх абмяжоўваць у гэтым не будуць. «Усе службы Мінгарвыканкама закліканы захаваць бяспеку правядзення мерапрыемстваў. Добрая традыцыя павінна захавацца», — падкрэсліла Ганна Рысявец. У камітэце па адукацыі а 18 гадзіне пачне працаваць каардынацыйны штаб. Аналагічныя штабы будуць працаваць і ў адміністрацыях раёнаў сталіцы.

А вось продаж спіртных напояў падчас правядзення выпускных вечароў па традыцыі будзе ў горадзе абмежаваны. Адпаведнае рашэнне падрыхтавана ўпраўленнем гандлю і паслуг.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.