Вы тут

Спецыяльна навучаныя сокалы адгоняць чаек ад знакамітасцяў


Спецыяльна навучаныя сокалы адгоняць чаек ад знакамітасцяў у канскім гатэлі Grand Hyatt Hotel Martіnez, паведамляе партал The Local.


Паводле слоў прафесійнага сакольніка Крыстофа Пюзена, у гатэлі пражываюць пяць птушак. Яны натрэніраваныя лётаць над будынкам на вышыні каля 150 метраў. «Чайкі бачаць драпежнікаў і трымаюцца далей», — растлумачыў ён. Пры гэтым сокалы не ўяўляюць небяспекі для гасцей гатэля. «Мы іх кормім, клапоцімся, акрамя таго, людзі сталі б для іх занадта буйной здабычай», — дадаў Пюзен. Ён адзначыў, што чайкі не баяцца чалавека, паколькі людзі іх увесь час падкормліваюць. У выніку птушкі спрабуюць сцягнуць стэйкі ці арэхі проста з талерак гасцей гатэля. «Чайка, якая важыць кілаграм, садзіцца на стол, перакульваючы куфлі, — улічвайце, што знакамітасці выходзяць на чырвоную дарожку ва ўнікальных уборах — калі напой пральецца на адзенне, усё прапала», — дадаў спецыяліст.

Загаловак у газеце: Сокалы абароняць знакамітасцяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?