Вы тут

У маі Беларусь прымае буйны турнір па мастацкай гімнастыцы


Летась гэта быў чэмпіянат Еўропы, а сёлета ў Мінску праходзіць этап Кубка свету. Наогул Беларусь з 2008 года рэгулярна заваёўвае права на правядзенне самых прэстыжных турніраў у гэтым відзе спорту. Сёлетні этап Кубка свету мае асаблівую каштоўнасць — гэта апошні старт перад чэмпіянатам Еўропы і частка падрыхтоўкі гімнастак да Алімпійскіх гульняў.


Фота: 4vlada.com

Турнір стартуе сёння ў новым спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club, прыняць удзел у ім прыехалі грацыі з 22 краін. 33 гімнасткі будуць выступаць у асабістых практыкаваннях, 11 з іх мы ўбачым і на Алімпіядзе. Гэта значыць, што беларускім аматарам спорту ёсць на што паглядзець. Сярод сусветных лідараў у Мінску будуць выступаць беларускі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна і расіянкі Маргарыта Мамун і Аляксандра Салдатава.

— Гэтай вясной турніраў хапае, і кожная краіна выбірае свой спаборніцкі графік, — адзначае галоўны трэнер беларускай каманды Ірына Ляпарская. — Настаўнікі пралічваюць, дзе лепш выступіць, а дзе аднавіцца і адпачыць, таму ўсіх «зорак» мы не збяром, але ў Мінск прыехалі многія з эліты сусветнай мастацкай гімнастыкі.

Што да нашай зборнай, Ірына Юр'еўна сцвярджае, што дзяўчаты ў добрым спаборніцкім тонусе, гімнасткі набіраюць форму. Словы трэнера пацвярджаюць вынікі: нядаўнія спаборніцтвы ў Ташкенце і Бухарэсце прынеслі беларускам цэлы россып узнагарод. 

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Найлепшыя грацыі сустрэнуцца ў сталіцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».