Вы тут

Марафон стартаваў з дапамогі Славу


У Івацэвічах прайшоў дабрачынны марафон БРСМ «Усе фарбы жыцця для цябе».


Напярэдадні міжнароднага Дня сям'і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму дабрачыннаму марафону. Першай эстафету дабрыні прыняла моладзь Брэсцкай вобласці. У Івацэвіцкім раённым доме культуры адбыўся дабрачынны канцэрт з удзелам папулярных беларускіх артыстаў і вядомых творчых калектываў рэгіёна ў падтрымку чатырохгадовага Славы Студзенічкіна з аграгарадка Быцень, якому патрабуюцца аперацыі па перасадцы лёгкіх і сэрца. Усе сродкі, сабраныя валанцёрамі руху БРСМ «Добрае сэрца» падчас творчай дабрачыннай праграмы, будуць накіраваны на лячэнне маленькага Славы.

Мерапрыемствы дабрачыннага рэспубліканскага марафону, «Усе фарбы жыцця для цябе» традыцыйна пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны: 4 чэрвеня ў Мінску марафон будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, 12 жніўня ў Магілёве — да Міжнароднага дня моладзі, 21 верасня ў Віцебску — да Міжнароднага дня міру, 7 кастрычніка ў Гродне — да Міжнароднага дня ўсмешкі, 10 лістапада ў Гомелі — да Сусветнага дня моладзі, 9 снежня ў Мінскай вобласці — да агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». У мінулы Год моладзі падчас дабрачынных марафонаў «Усе фарбы жыцця для цябе» валанцёры сабралі і пералічылі ў якасці адраснай дапамогі тым, хто меў у ёй патрэбу, больш як 185 мільёнаў рублёў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.