Вы тут

Мясцовыя выбарчыя органы павінны вучыцца слухаць іншы пункт гледжання


Інстытут члена акружной камісіі з правам дарадчага голасу спросціць працу палітычных партый падчас будучых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА на ўчарашнім пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.


"Думаю, гэта спросціць працу для палітычных партый – гэта значыць у іх будзе не адзін прадстаўнік пры афіцыйнай выбарчай акрузе, а гіпатэтычна іх можа быць і 110, – адзначыла Лідзія Ярмошына. – Гэта магчыма, калі партыя вылучыла сваіх прадстаўнікоў па 110 акругах".

На яе думку, такое новаўвядзенне на будучых парламенцкіх выбарах – гэта ўрок талерантнасці і ўмення працаваць з апанентамі. Перш за ўсё гэта тычыцца мясцовых улад. "Мясцовыя выбарчыя органы павінны будуць працаваць з прадстаўнікамі апазіцыйных структур як са сваімі калегамі і вучыцца слухаць іншы пункт гледжання", – заўважыла старшыня Цэнтральнай камісіі.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, ужо на працягу цяперашняй выбарчай кампаніі наша краіна ўлічыць частку рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія былі дадзены пасля правядзення ў рэспубліцы прэзідэнцкіх выбараў.

"Па выніках прэзідэнцкіх выбараў БДІПЧ АБСЕ было дадзена 30 рэкамендацый, 22 з іх патрабуюць унясення ў выбарчае заканадаўства, – паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі. – Мы не можам зрабіць гэта цяпер, паколькі стартуе новая выбарчая кампанія. Аднак частка прапаноў будзе рэалізавана ў выглядзе паляпшэння правапрымяняльнай практыкі".

На ўчарашнім пасяджэнні зацвярджаліся метадычныя рэкамендацыі для ўчастковых выбарчых камісій. У прыватнасці, у дакуменце змяшчаецца норма аб тым, што назіральнікі могуць прысутнічаць пры падліку галасоў, вызначана месца іх знаходжання ля стала для падліку галасоў, іх правы і абавязкі.

"Паляпшэнне сітуацыі з доступам назіральнікаў да працэдуры падліку галасоў - гэта і ёсць паляпшэнне правапрымяняльнай практыкі, якое мы можам зрабіць у рамках рэкамендацый БДІПЧ", – сказала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама дадала, што зменены парадак разгляду скаргаў у ходзе выбараў – зараз Вярхоўны суд будзе разглядаць толькі скаргі ў дачыненні да рэспубліканскага Цэнтрвыбаркама, усе астатнія скаргі будуць разглядацца на месцах, рашэнні па скаргах павінны публікавацца на сайтах тэрытарыяльных выбарчых камісій. Па словах старшыні ЦВК, будзе таксама павышана галоснасць і дыскусійнасць пры зацвярджэнні складу выбарчых камісій.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.