Вы тут

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Лаўроў абмеркавалі міжнароднае становішча


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнароднае становішча.


Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што зусім нядаўна беларуска-расійскія адносіны абмяркоўваліся ў Магілёве на пасяджэнні саюзнага Саўміна, а таксама ў час яго двухбаковай сустрэчы са старшынёй Урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. «Мы ў сяброўскай атмасферы маглі абмеркаваць усе пытанні. Закрытых тэм у нас няма. У нас вельмі адкрытыя адносіны з прэм'ер-міністрам Расіі. Таму мы дастаткова ўважліва, наколькі гэта было магчыма ў тым фармаце, прагаварылі некаторыя пытанні», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў якасны характар узаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. «Калі б у нас усе міністэрствы так узгоднена працавалі, напэўна, у нас не было б ніякіх праблем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Сяргею Лаўрову абмеркаваць будучыню беларуска-расійскіх адносін, інтэграцыю ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам маючай адбыцца 31 мая ў Астане сустрэчы на самым высокім узроўні.

«Хацелася б пачуць вашыя ацэнкі і па некаторых міжнародных праблемах, асабліва па Украіне, Сірыі. Каб вы, можа быць, нават увялі мяне ў курс справы па некаторых падзеях апошняга часу, каб мы ведалі, як каардынаваць і карэктаваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць таксама адказаць на ўсе пытанні. «У нас заўсёды з вамі абсалютна давяральны і сяброўскі фармат размовы. У гэтым фармаце я гатовы абмеркаваць з вамі любыя пытанні», — сказаў Прэзідэнт.

«Мы сапраўды цалкам падзяляем канцэпцыю нашых адносін, якую вы зараз выклалі. Пытанні ўзнікаюць паміж любымі дзяржавамі, саюзнікамі. Але адрозненне нашых адносін у тым, што гэтыя пытанні мы сумленна ставім перад нашымі таварышамі, партнёрамі. І заўсёды разумеем адзін аднаго, хоць часам рашэнні шукаюцца не за адзін дзень», — падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Ён адзначыў рэгулярны фармат беларуска-расійскіх кантактаў як на двухбаковай аснове, так і ў шматбаковым фармаце. Міжнародная абстаноўка патрабуе цеснай каардынацыі па пытаннях еўрапейскай бяспекі, сітуацыі ва Украіне, Сірыі і ў цэлым становішчы на Блізкім Усходзе. Міністр адзначыў важнасць беларуска-расійскага ўзаемадзеяння і ў розных міжнародных фарматах, у тым ліку ў ААН, АБСЕ, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Сяргей Лаўроў таксама абазначыў тэму недапушчэння гераізацыі нацызму і перапісвання гісторыі, важнасці сумеснага захавання памяці аб Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Лаўроў на сустрэчы падрабязна абмеркавалі інтэграцыйную тэматыку, графік маючых адбыцца кантактаў на найвышэйшым узроўні, у тым ліку ў фармаце ЕАЭС у Астане, падчас трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД. У цэнтры ўвагі было і ўзаемадзеянне па лініі ЕАЭС-ЕС.

Асобна бакі спыніліся на тэме развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза. Адзначана падабенства пазіцый у пытанні неабходнасці захавання і пераўтварэння СНД, каб гэтая структура была больш моцнай і дзейснай. Што тычыцца ЕАЭС, то ў перыяд беларускага старшынства ў 2015 годзе дасягнуты сур'ёзныя вынікі ў развіцці інтэграцыі. Разам з тым яшчэ застаюцца некаторыя пытанні, над вырашэннем якіх у цяперашні час працягваецца работа.

Загаловак у газеце: У фармаце дружбы і даверу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.