Вы тут

На камфорт – 106,3 трлн. рублёў


Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 - 2020 гады. 


Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 21 красавiка 2016 года №326, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Мэта Дзяржаўнай праграмы -- забеспячэнне камфортных умоў пражывання ў першую чаргу за кошт павышэння эфектыўнасці і надзейнасці функцыянавання аб'ектаў ЖКГ з адначасовым зніжэннем выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. 

Дзяржпраграма ўключае восем падпраграм: «Забеспячэнне якасці і даступнасці паслуг»; "Мадэрнізацыя і павышэнне эфектыўнасці цеплазабеспячэння»; «Рамонт жыллёвага фонду»;«Бяспечны ліфт»; «Чыстая вада»; «Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў»; «Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі вёскі»; «Якасць і даступнасць бытавых паслуг». 

Мерапрыемствы праграмы накіраваны на забеспячэнне насельніцтва якаснымі і даступнымі па кошту жыллёва-камунальнымі паслугамі. Прадугледжана аптымізацыя выдаткаў па аказваемых ЖКП; павышэнне эфектыўнасці кіравання ЖКГ; павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг. Праграма прадугледжвае стварэнне службаў заказчыкаў і падрадчыкаў ЖКП; аснашчэнне цэнтральных цеплавых пунктаў, цеплавых вузлоў, індывідуальных цеплавых пунктаў шматкватэрных жылых дамоў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні арганізацый ЖКГ, сістэмамі аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі; распрацоўку новых і ўдасканаленне дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы ЖКГ. 

Плануецца ўкараненне на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзінай інфармацыйнай сістэмы разлікаў за спажытыя насельніцтвам ЖКП і іншыя паслугі. Будзе запушчана сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый для пакрыцця асобным катэгорым грамдзян часткі платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, крэдытных рэсурсаў, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.Усяго на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы ў 2016 - 2020 гадах запланаваны сродкі ў памеры 106 трлн. 389,1 млрд. рублёў. 

Адказнымі заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы вызначаны Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства гандлю. Персанальная адказнасць за выкананне мерапрыемстваў праграмы ўскладзена на Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністра энергетыкі, Міністра гандлю, Міністра архітэктуры і будаўніцтва, Старшыню Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, старшыняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».