Вы тут

Раім схадзіць


Ёга ў парку, ноч музеяў у замку Радзівілаў, а таксама адказ на пытанне «Як спланаваць адпачынак мары» – афіша «Звязды» на выхадныя дні.


Фестываль «ColorFest»

Фота: БЕЛТА

У суботу тысячы людзей зноў збяруцца ў парку Dreamland, каб стаць часткай штогадовага Фестывалю Фарбаў ColorFest.

На час фестывалю тэрыторыя Dreamland стане яркай танцавальнай музычнай пляцоўкай, дзе будуць гучаць хіты айчыннай і замежнай музыкі.

На тэрыторыі фестывалю будзе арганізавана спартыўная зона і зона адпачынку. Таксама трэба сказаць, што арганізатары рыхтуюць сюрпрызы для ўсіх удзельнікаў ColorFest!


Фестываль вулічнай музыкі «Месца пад сонцам» 

Фота: tut.by

14 мая ў Мінску пройдзе другі фестываль вулічнай музыкі «Месца пад сонцам».

Больш за 30 выканаўцаў будуць іграць для вас на працягу ўсяго дня з 13:00 да 22:00.

Падрабязнасці і поўны расклад можна знайсці тут.


Ноч музеяў у замку Радзівілаў

Фота: nesvizh-zapovednik.by

У гэтую суботу ўсіх аматараў гісторыі і квэстаў запрашаюць прыняць удзел у інтэрактыўным лабірынце: «Легенды мінулага – захавальнікі будучыні».

Гасцей палаца чакае сустрэча з некалькімі пакаленнямі ўладальнікаў Нясвіжа, а таксама займальныя прыгоды, новыя адкрыцці і хвалюючая атмасфера палацавых інтрыг.

Інтэрактыўны лабірынт пачнецца ва ўнутраным дворыку. Ён адкрые новыя, незвычайныя віды з валаў старога замка і пройдзе па раней недаступных тунэлях.

Гістарычную аўру палаца будуць падтрымліваць артысты і салісты Музычнага дома «Класіка», народнага тэатра гістарычнага касцюма, школа ірландскага танца «Глорыя» і іншыя. У канцы лабірынта ўсіх чакае баль.


Sunday Yoga

Фота: vk.com

Sunday Yoga – гэта бясплатныя заняткі ёгай у парках Мінска. Мерапрыемства плануецца праводзіцца кожную нядзелю. Першае, дарэчы, ужо адбылося 8 мая, сабраўшы дзясяткі прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Мэта праекта – пазнаёміць усіх жадаючых з фізічнай практыкай ёгі і падарыць прыемнае баўленне часу. Заняткі дапамогуць аднавіць сілу, прыгажосць і здароўе цела.

  • заняткі падыходзяць для любога ўзроўню
  • пры сабе мець кілімок для ёгі
  • форма адзення спартыўная

Падрабязную інфармацыю і расклад можна знайсці тут і тут, а таксама на сайце kateatakyoga.com.


Фестываль мабільнасці «Самаход-2016: даведайся формулу займальнага падарожжа!»

Фота: vk.com

15 мая ў рамках Фестывалю мабільнасці «Самаход-2016: даведайся формулу займальнага падарожжа!» эксперты ў розных галінах падарожжаў падзеляцца сакрэтамі, як спланаваць адпачынак у адпаведнасці са сваімі захапленнямі, хобі, жыццёвымі прыхільнасцямі і даўнімі марамі.

Уваход на мерапрыемства бясплатны. Чай, кава, пячэнькі - за кошт арганізатараў.

Падрабязней тут.


World Press Photo 2016

Фота: huhmagazine.co.uk

Выстава World Press Photo праходзіць у Мінску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» – фотаздымкі размешчаны на выставачных стэндах і займаюць палову ангару ЦЭХу.  

World Press Photo – гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснавана ў 1955 г., займаецца правядзеннем найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміі ў галіне фотажурналістыкі.

У гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 82 951 фотаздымак ад 5775 фатографаў са 128 краін. Журы прысудзіла прызы ў васьмі намінацыях 41 фатографу з 21 краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».