Вы тут

Чэмпіянат свету па хакеі — 2016 у радыёэфіры


З 6 па 22 мая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. Сачыць за трансляцыямі матчаў і развіццём падзей можна не толькі ў эфіры трох тэлеканалаў, але і ў радыёэфіры — на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.


Галоўны радыёканал краіны сумесна з тэлеканалам «Беларусь 5» прадстаўляе слухачам прамыя радыётрансляцыі заключных перыядаў матчаў зборнай Беларусі па хакеі. У прыватнасці, 17 мая ў 17.40 адбудзецца гульня Беларусь — Францыя.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё можна слухаць па правадной сетцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, на ўльтракароткіх хвалях, у FM-дыяпазоне і ў рэжыме рэальнага часу ў інтэрнэце на сайце radіo1.by і ў лічбавым стандарце DVB-T.

Дзе б вы ні знаходзіліся, зможаце не прапусціць спаборніцтва любімай каманды.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.