Вы тут

У Слаўгарадзе прэзентавалі сырную лаўку


Сулугуні і брынза, маскарпонэ і мацарэла, сыры расольныя і сычужныя, беларуская сырніца і тварожныя рулеты, — вочы разбягаліся ад той колькасці дамашніх сыроў і сырных прысмакаў з каровінага і казінага малака, якімі можна было пачаставацца на гэтым смачным свяце.


Сёлета яно адзначалася ажно на трох пляцоўках. Галоўныя падзеі адбываліся каля раённага Дома культуры, дзе прайшла прэзентацыя сырнай лаўкі. На яе стварэнне па лініі ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні» выдзелена 17 тысяч еўра. Хутка ў Слаўгарадзе запрацуе стацыянарная крама, дзе будуць гандляваць свойскімі сырамі. Майстры, у спецыяльна пашытых з гэтай нагоды «народных» касцюмах, запрашалі пакаштаваць далікатэсы, якімі будуць там гандляваць, і дзяліліся сакрэтамі іх прыгатавання. Галіна Таран, каардынатар ініцыятывы «Грамадскі цэнтр дамашняга сыраварэння «Сырная лаўка», паказала як варыць брынзу і рыкоту. Яна адна з першых пачынала займацца дамашнімі сырамі, яе прысмакі з казінага малака маюць вялікі попыт. Гэта ёй Прэзідэнт падараваў летась племянное казляня, калі падчас свайго візіту ў Слаўгарад наведаў «сырны» фэст. Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў вопыт слаўгарадчан, якія здолелі знайсці сябе ў такой карыснай справе.

Фестываль з'яўляецца добрым прыкладам прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Каля яго вытокаў стаялі Слаўгарадскі райвыканкам і райсавет, мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-агра».

— Пяць гадоў таму, калі мы толькі пачыналі, ніхто не ведаў, што фестываль атрымае такі вялікі размах, — адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Кананчук. — Цяпер ён стаў сапраўдным брэндам Слаўгарада.

Свята атрымалася на зайздрасць. Акрамя эксклюзіўных сыроў, у гандлёвых радах было багата прыгожых самабытных рэчаў, зробленых рукамі таленавітых майстроў і рамеснікаў. А Слаўгарадскія аграсядзібы прываблівалі патэнцыйных кліентаў рознымі «фішкамі». А аграсядзіба «Забава» запрасіла да сябе ў госці ў вёску Аляксандраўка 2, дзе частавала шашлыкамі і юшкай. Для аматараў актыўнага адпачынку працавала пляцоўка ля Сажа каля мясцовай славутасці — якара. Усе ахвотныя маглі пакатацца на байдарках, катары і веласіпедах. Прапаноўваліся таксама аўтобусныя экскурсіі па горадзе, у аграгарадок Лясная і на цудадзейную Блакітную крыніцу.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.