Вы тут

Беларуская і туркменская сістэма СМІ вельмі падобныя


Да такога выніку прыйшлі нашы і туркменскія журналісты падчас сустрэчы ў Выдавецкім доме “Звязда”. Як і ў нашай краіне, у Туркменістане СМІ падзяляюцца на агульнанацыянальныя і рэгіянальныя, грамадска-палітычныя і галіновыя. Як і ў нас, у Туркменістане выдаюцца спецыялізаваныя выданні для дзяцей і падлеткаў, для жанчын, для аматараў гумару, для маладых і сталых…


Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда”, расказаў гасцям з Туркменістана пра гераічную гісторыю газеты “Звязда”, а таксама пра сённяшнюю спецыфіку яе працы – ужо ў складзе медыяаб’яднання. Напрыклад, каб дабіцца максімальнага ахопу аўдыторыі, у газеце рэгулярна выпускаюцца дадаткі, прысвечаныя будаўніцтву Еўразійскага эканамічнага саюза (дадатак “Саюз – Еўразія”), работы мясцовых органаў самакіравання (“Мясцовае самакіраванне”), жыццю і памкненням моладзі (“Чырвонка”), сям’і (“Сямейная газета”)…

Дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” расказаў і пра іншыя выданні медыяаб’яднання: газету “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Алеся”, “Бярозка”, “Родная прырода”, “Вожык”, “Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”. Цікава, што ў Туркменістане выходзіць аналаг беларускай “Літаратуры і мастацтва” – газета “Эдэбіят ве сунгат”. У перакладзе яе назва гучыць гэтак жа -  “Літаратура і мастацтва”. Цёзкамі нашага часопіса для жанчын “Алеся” з’яўляецца часопіс “Зенан калбы” (“Жаночая душа”), а часопіса для школьнікаў “Бярозка” – часопіс “Гюнеш” (“Сонейка”).

Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу на той факт, што беларускія пісьменнікі цікавяцца літаратурным жыццём Туркменістана. “У постсавецкі час у нас выйшла кніга “Мая Туркменія”, дзе была прадстаўлена творчасць чатырох туркменскіх паэтаў, – распавёў ён. – Яна была задумана яшчэ ў 1980-я гады. Складальнікам гэтай кнігі выступіў наш вядомы паэт Васіль Жуковіч”.

Туркменскія журналісты асабліва зацікавіліся праектам Выдавецкага дома “Звязда” “Созвучие”, які прысвечаны літаратуры і публіцыстыцы краін Садружнасці Незалежных дзяржаў. У рамках гэтага праекта ў часопісах “Полымя”, “Нёман” ужо выходзілі пераклады твораў туркменскіх паэтаў. У якасці памятнага падарунку госці з Туркменістана атрымалі кнігу “Святая любоў”.  Яна выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда” у кніжнай серыі “Сугучча сэрцаў: Беларусь – Туркменістан”. У сборнік увайшлі вершы і апавяданні беларускіх і туркменскіх паэтаў.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.