Вы тут

Прэзідэнт Туркменістана 11-12 мая з афіцыйным візітам наведае Беларусь


Гурбангулы Бердымухамедаў, кіраўнік гэтай краіны, 11-12 мая з афіцыйным візітам наведае Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Як плануецца, адбудуцца перагаворы кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з туркменскім калегам.


Чакаецца, што лідары дзвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а затым гутарка працягнецца ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін. Плануецца, што на перагаворах Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Размова пойдзе і аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах. Плануецца, што па выніках перагавораў прэзідэнты Беларусі і Туркменістана падпішуць сумесную заяву, накіраваную на далейшае ўмацаванне ўзаемавыгаднага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва.

У прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг іншых двухбаковых дакументаў. У адпаведнасці з існуючай на вышэйшым узроўні традыцыяй прэзідэнт Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей Палаца Незалежнасці. Плануецца таксама, што Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.

Загаловак у газеце: Да нас едзе прэзідэнт Туркменістана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».