Вы тут

У 2017 годзе мэтавы набор у медыцынскіх ВНУ можа быць павялічаны


Адпаведныя змяненні плануецца ўнесці ў Правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.


У прыватнасці, на падрыхтоўку «мэтавікоў» у ВНУ медыцынскага профілю мяркуецца выдзяляць да 50% месцаў ад кантрольных лічбаў прыёму на бюджэт на дзённай форме навучання (у дзейнай рэдакцыі правілаў дзейнічае абмежаванне ў 40%).

Выпускнікам медыцынскіх каледжаў, якія скончылі іх з адзнакай і маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасць «лячэбная справа», збіраюцца выстаўляць 100 балаў па біялогіі.

У новай рэдакцыі правілаў прапануецца абмежаваць пералік спецыяльнасцяў, пры паступленні на якія сувораўцы, навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў, кадэты, а таксама асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, будуць мець ільготы (права на залічэнне без уступных выпрабаванняў і пазаконкурснае залічэнне).

Для паступлення на трэнерскія напрамкі спецыяльнасцяў фізічнай культуры і спорту трэба будзе мець разрад не ніжэй за трэці або званне майстра спорту. Па дзейных правілах на трэнерскія спецыяльнасці прымаюцца абітурыенты без прад'яўлення кваліфікацыйнай кніжкі спартсмена, а толькі па выніках уступнага іспыту, які вызначае ўзровень іх фізічнай падрыхтоўкі.

Акрамя таго, для асоб, якія паступаюць для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях мастацтва і дызайну, плануецца выключыць норму, якая дазваляе абітурыентам быць залічанымі без уступных выпрабаванняў. Для згаданай катэгорыі асоб таксама плануецца адмяніць права на пазаконкурснае залічэнне. Цяпер абітурыенты, якія паступаюць для атрымання другой вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях мастацтва, маюць ільготу на залічэнне без уступных выпрабаванняў (калі яны паступаюць на першы курс) і льготу на пазаконкурснае залічэнне (калі яны паступаюць на другі і наступны курсы).

Затое вышэйшую адукацыю завочна на платнай аснове можна будзе атрымліваць без абмежаванняў па наяўнасці працоўнага стажу. Пакуль на завочную форму навучання залічваюцца толькі працуючыя абітурыенты. Атрымліваецца, што нават завочна не можа навучацца шэраг катэгорый грамадзян: інваліды, пенсіянеры, выпускнікі ССНУ, якія не паспелі яшчэ ўладкавацца на працу, бацькі, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, рамеснікі...

Запланаваныя змяненні і дапаўненні ўступяць у сілу з 2017 года.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Урачоў будуць рыхтаваць «пад заказ»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.