Вы тут

Перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі вялізныя


Заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі, часовы кіраўнік дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Кітайска-беларускага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка пасля ўрачыстай цырымоніі закладкі каменя, прымеркаванай да пачатку будаўніцтва навукова-даследчага цэнтра і вытворчай базы па вырабу суперкандэнсатараў для электробусаў ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё". 


"Ёсць нацыянальны праект - будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Пачалося будаўніцтва вытворчай базы па вытворчасці суперкандэнсатараў для электробусаў. Гэтыя два праекты ўзаемазвязаны паміж сабой. Мы бачым вялікія перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі і не толькі. Гэта сусветныя тэндэнцыі", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго слоў, праект ТАА "Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" паказальны з пункту гледжання таго, што хацелася б бачыць у індустрыяльным парку "Вялікі камень". "Гэта і вытворчасць, і інавацыі, і перспектывы эканамічнага развіцця з пункту гледжання пастаўкі прадукцыі на экспарт і рэалізацыі ўнутры краіны", - сказаў намеснік міністра.

Аляксандр Ярашэнка выказаў упэўненасць, што суперкандэнсатары будуць запатрабаваны пры вытворчасці электробусаў на ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" для ўнутранага рынку і рынкаў краін СНД. "Мы таксама хочам сертыфікаваць гэту прадукцыю ў Кітаі. Мы нават бачым перспектыву сусветнага экспарту. Тое, што прадукцыя будзе запатрабавана, я ў гэтым не сумняваюся. Тым больш калі мы здзейснім прарыў, рэалізаваўшы ўсе нашы навуковыя ідэі", - адзначыў ён.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў важнасць стварэння не толькі вытворчасці, але і навукова-вытворчага цэнтра. "Мы хацелі б злучыць навуку, інавацыйны патэнцыял дзвюх краін і ўвайсці ў сусветную эліту па гэтай вытворчасці", - растлумачыў Аляксандр Ярашэнка.

ТАА"Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё" створана юрыдычнай асобай Кітая ТАА "Чэнду Сіньту інвестыцыя", зарэгістравана ў якасці рэзідэнта індустрыяльнага парка "Вялікі камень" 6 мая 2015 года. "Чэнду Сіньту інвестыцыя" - даччынае інвестыцыйнае прадпрыемства акцыянернага таварыства "Сінь Джу", вялікага кітайскага вытворцы камунальнага транспарту і будаўнічага абсталявання са статутным фондам 6,5 млрд юаняў і дзеючага з 2001 года. З'яўляецца платформай для кітайскіх і міжнародных інвестыцыйных праектаў у галіне рэйкавага транспарту.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.