Вы тут

Жыхарка горада Атырау ў заклад пераплыла раку Урал


Жыхарка горада Атырау на захадзе Казахстана ў заклад пераплыла раку Урал. І тут фігуравала піва — гэтым разам як прадмет спрэчкі.


Паводле слоў выратавальнікаў, відавочцы ўбачылі жанчыну, якая плыла па рацэ, і папярэдзілі дзяжурную службу. Супрацоўнікі атрада, якія прыбылі на месца, убачылі мясцовую жыхарку, якая сядзела на процілеглым беразе. Калі яны падплылі да яе на маторнай лодцы, каб аказаць дапамогу, то высветлілі, што жанчына выбілася з сіл, а таксама, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Яе перадалі супрацоўнікам паліцыі. «Яна паведаміла сваё імя і прозвішча, сказала, што 1983 года нараджэння. Калі паліцэйскія пацікавіліся ў яе, што ж з'явілася падставай для такога вар'яцкага ўчынку, то плыўчыха адказала, што з кімсьці паспрачалася на 50 куфляў піва. Самае дзіўнае, што жанчына пераплыла раку пры моцнай плыні і пад'ёме ўзроўню вады.

Загаловак у газеце: Праз Урал у заклад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».