Вы тут

У сталіцы павялічылі падаткі для кватэраздатчыкаў


Фіксаваныя стаўкі ў маі ўзраслі прыкладна на 15%.


Рашэнне аб змяненні памераў ставак падаходнага падатку ў фіксаваных сумах пры здачы ўнаём жылых памяшканняў (у разліку за кожны жылы пакой) было прынята Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, паведаміла карэспандэнту «Звязды» намеснік начальніка інспекцыі  начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый горада Вольга Кішко.

Цяпер, з першых дзён мая, стаўка падатку ад доўгатэрміновай арэнды ў 1-й эканоміка-планіровачнай зоне Мінска складае 275 тысяч рублёў, у 2-й — 230 тысяч, у 3-4-й — 195 тысяч, а ў 5-й — 160 тысяч рублёў за кожны пакой у месяц.

Усю дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне даведачнай службы падатковых органаў па нумары 229-79-79 альбо ў падатковай інспекцыі па месцы рэгістрацыі арэнднага жылля.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?