Вы тут

Не аплаціш штраф — застанешся без пасведчання кіроўцы і аўто


Фотафіксацыя парушэнняў — справа добрая, але, як высветлілася, клопатная і для саміх парушальнікаў, і для выканаўчых органаў, вымушаных адшукваць даўжнікоў, якія больш за тры месяцы запар не могуць аплаціць штраф. Па колькасці выканаўчых спраў менавіта штрафы займаюць першае месца ў дзейнасці судовых выканаўцаў. Каб палепшыць становішча, Міністэрства юстыцыі Беларусі сумесна з ДАІ прапрацоўвае механізм удасканалення апавяшчэння даўжнікоў.


— Перад завядзеннем справы інспектары павінны мець доказ, што кіроўца папярэджаны аб сваёй віне. У адносінах да парушальнікаў хуткаснага рэжыму гэта нумар заказнога паштовага адпраўлення, высланага даўжнікам, які дазваляе пацвердзіць факт накіроўвання пастановы праз інтэрнэт-сэрвіс «Белпошты», — расказаў Андрэй АЎДЗЕЕЎ, галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь. — Па іншых правапарушэннях у дакуменце павінна стаяць адзнака інспектара, што парушальніку аб'яўлялася папярэджанне і ён пра гэта ведае. Дзякуючы такому падыходу абскарджанняў доўгу грамадзянамі стала значна менш.

Паколькі гадавога ліміту на колькасць штрафаў не існуе, асаблівай увагі на іх (хоць з кожным паўторам некаторых парушэнняў сумы становяцца ўсё большымі) злосныя парушальнікі проста не звяртаюць. Некаторыя маюць да 90 неаплачаных штрафаў за розныя парушэнні. Прычым за асобныя з іх, калі яны паўтараюцца цягам года, прадугледжана нават крымінальная адказнасць. Акрамя таго, на суму штрафаў не налічваецца пеня за пратэрміноўку іх аплаты, як, напрыклад, пры неаплаце «камуналкі».

Пытанне, якое патрабуе карэкціроўкі, тычыцца таксама паўторнага прад'яўлення дакументаў даўжніку. Пакуль сітуацыя такая: нават калі канстатавана, што ў даўжніка няма грошай і маёмасці на аплату ў дадзены момант, гэта не перашкода для паўторнага прад'яўлення дакументаў праз 3-6 месяцаў. Выканаўцы пачынаюць справу нанова, хоць эфектыўнасць такой з'явы не больш за 10%.

— Чалавек «мяняе стыль жыцця» вельмі рэдка, — дадаў Андрэй Аўдзееў. — Упэўнены, што эфектыўнасць спагнання даўгоў была б вышэйшай, калі падыходзіць да спагнання штрафаў больш строга. Пакуль не аплаціць — адабраць пасведчанне кіроўцы альбо пазбавіць права здзяйсняць некаторыя адміністрацыйныя працэдуры, у тым ліку тыя, што знаходзяцца ў кампетэнцыі органаў ДАІ. У злосных парушальнікаў арыштоўваць іх транспартныя сродкі і ў выпадку нявыплаты штрафу ў разумны тэрмін — рэалізоўваць аўтамабіль, каб спагнаць запазычанасць. З іншага боку, мы падтрымліваем ініцыятыву МУС адносна лібералізацыі заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці, у адпаведнасці з якой, за нязначныя парушэнні замест штрафу будзе прадугледжана папярэджанне. Такі падыход стане больш карысным, бо спагнанне невялікіх штрафаў за падобныя правапарушэнні абыходзіцца дзяржаве даражэй, чым сама сума штрафу.

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.