Вы тут

Пытанні юрысдыкцыі


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу.


На сустрэчы абмеркаваны шэраг пытанняў функцыянавання аб'яднанай судовай сістэмы. У прыватнасці, размова ішла аб змяненні дыслакацыі штатнай колькасці суддзяў за кошт унутраных рэзерваў судовай сістэмы. Было даложана, што цяпер нагрузка ў эканамічных судах значна ўзрасла і стала вышэйшай, чым у судах агульнай юрысдыкцыі. У сувязі з гэтым прапанавана частку суддзяў агульнай юрысдыкцыі перавесці ў эканамічныя суды. Паколькі гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі Прэзідэнта, то ён даручыў падрыхтаваць адпаведны нарматыўны акт па змяненні дыслакацыі штатнай колькасці суддзяў.

Акрамя таго, разглядалася пытанне ўзвядзення новага будынка Вярхоўнага Суда, яго фінансавання і падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі з пункту гледжання мінімізацыі расходаў на праект і ўзвядзенне будынка.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма якасці папярэдняга расследавання па некаторых канкрэтных крымінальных справах, што знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.