Вы тут

5-6 мая ў Мінску пройдзе навуковы кангрэс беларускай культуры


5-6 мая ў Мінску пройдзе Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.


У форуме прымуць удзел больш як 330 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Ірана, ЗША, Літвы, Аўстрыі, Японіі, Славакіі, Кітая. Падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў яны абмяркуюць актуальныя пытанні захавання беларускай культурнай спадчыны, падзеляцца вынікамі ўласных навуковых даследаванняў. У якасці арганізатараў кангрэса выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, Міністэрства культуры краіны.

Як паведаміў карэспандэнту “Звязды” дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр ЛАКОТКА, гэты маштабны форум мае на мэце даць магчымасць не толькі выказацца навукоўцам, пазнаёміць шырокае кола ўдзельнікаў з новымі вынікамі даследаванняў, але і правесці сумоўе з творчымі работнікамі, з тымі, хто працуе ў тэатры і кіно, у галіне жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у літаратуры.

Удзельнікаў і гасцей кангрэса чакае вялікая навукова-культурная праграма. Па выніках працы форуму пабачыць свет зборнік матэрыялаў.

Больш падрабязна пра кангрэс чытайце ў наступных нумарах “Звязды”, а таксама на нашым сайце.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.