Вы тут

Фермер з Кітая сабраў падводную лодку


На гэтую тэхніку ён нават атрымаў патэнт ад Дзяржаўнага ведамства па інтэлектуальнай уласнасці. 


Ідэя стварыць уласную субмарыну жыхару гарады Мааньшань (правінцыя Аньхой) Чжану Шэну прыйшла некалькі гадоў таму пасля прагляду аднаго з тэлевізійных шоу, паведамляе газета "Жэньмінь жыбаа".

Чжан Шэн сабраў лодку даўжынёй шэсць метраў і шырынёй 0,6 метра. Таўшчыня ашалёўкі субмарыны складае ўсяго пяць міліметраў. Лодка здольная апускацца на глыбіню да аднаго метра. Яна абсталявана маторам ад трохколавых ровараў, што працуюць на 12-вальтовых батарэйках. Субмарына здольная развіваць хуткасць у сем вузлоў -- каля 13 км/г.

Унутр памяшчаецца адзін чалавек, паветрам жа яго забяспечвае трубка, якая падымаецца над паверхняй вады. Варта адзначыць, што на стварэнне субмарыны Чжан Шэн выдаткаваў пяць тысяч юаняў (770 долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?