Вы тут

Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Праабражэнскі храм у Шклове


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 1 мая ў свята Уваскрэсення Хрыстовага наведаў Свята-Праабражэнскі храм у Шклове. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на богаслужэнні, паставіў велікодную свечку, а затым цёпла пагаварыў з прыхаджанамі, жыхарамі раённага цэнтра, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Аляксандр Лукашэнка па добрай традыцыі на Вялікдзень наведвае храмы ў рэгіёнах. У гэтым годзе кіраўнік дзяржавы пабываў на сваёй малой радзіме. Размаўляючы з землякамі, Прэзідэнт адзначыў, што яму добра вядомы праблемы Шклоўшчыны, людзей, якія тут жывуць.

Беларусь як суверэнная дзяржава яшчэ маладая, для яе развіцця ўжо нямала зроблена і яшчэ вельмі многае трэба зрабіць, сказаў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што адчувае вялікую адказнасць за беларускую зямлю. «Я нясу адказнасць перад людзьмі, якія даверылі мне гэту пасаду», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах дзеля агульнай справы, не перакладваючы на іншых свае праблемы і абавязкі. Дзяржава ж, у сваю чаргу, акажа неабходную падтрымку. Прэзідэнт лічыць, што кожнаму на сваім месцы трэба крытычна ацэньваць, перш за ўсё, вынікі ўласнай працы, думаючы над тым, як працаваць яшчэ лепш. «І ў нас тады ўсё будзе добра», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

У час наведвання храма Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць свяшчэннаслужыцелям за важкі ўклад, які яны разам з усімі ўносяць у станаўленне і развіццё Беларусі. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў прысутных са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым, пажадаў усім здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: З верай, надзеяй і адказнасцю

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.