Вы тут

Адабралі ланцужок у мінака


Оперупаўнаважанымі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы разам з супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Алмаз» па прыкметах затрыманы трое зламыснікаў, якія напалі на 60-гадовага мужчыну.


Пацярпелы вяртаўся дадому пасля працы праз лесапаркавую зону па вуліцы Нікіфарава. Раптам на яго напалі трое мужчын, якія былі добра нападпітку. Яны сталі збіваць пацярпелага, патрабуючы грошы. Калі пачулі, што іх няма, сарвалі залаты ланцужок з крыжыкам і ўцяклі, паведамілі ў Першамайскім РУУС.  Праз гадзіну яны здалі залатыя вырабы ў ламбард па праспекце Незалежнасці за крыху больш чым тры мільёны рублёў. Грошы патрацілі. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, і неўзабаве зламыснікі былі затрыманыя па месцы жыхарства. Высветлілася, што трое мужчын (іх узрост 32 гады, 38 і 39 гадоў) беспрацоўныя, раней былі неаднаразова судзімыя за незаконнае захоўванне зброі, хуліганства, крадзяжы і рабаванні.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.