Вы тут

Па поклічу сэрца


Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў узялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка ў праваслаўным храме-помніку ў гонар абраза Маці Божай «Адшуканне загінулых», што ў Мінску, адбылася жалобная цырымонія. Па традыцыі ў ёй удзельнічалі супрацоўнікі розных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, ветэраны-ліквідатары і прадстаўнікі грамадскасці.


Крыху пазней у парку Дружбы народаў ветэраны МУС сумесна з прадстаўнікамі органаў дзяржупраўлення ўсклалі кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У сваю чаргу Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў, сустрэўся з міліцыянерамі-ліквідатарамі. Сярод іх былі і камандзіры першых зводных атрадаў МУС, што падтрымлівалі парадак у зоне адсялення. Ветэранам уручылі ўрадавыя і ведамасныя ўзнагароды, паказалі тэматычны фільм. Адбыўся канцэрт-рэквіем.

У рамках міліцэйскай акцыі «Па абавязку службы і поклічы сэрца», якая прайшла па ўсёй тэрыторыі краіны, ушаноўвалі і тых, каго ўжо няма з намі. Міністэрства таксама стараецца дапамагаць у рашэнні матэрыяльна-бытавых і іншых праблем пенсіянераў і інвалідаў тэхнагеннай катастрофы.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, у ліквідацыі аварыі і яе наступстваў узяло ўдзел больш як 11 тысяч супрацоўнікаў беларускай міліцыі і вайскоўцаў унутраных войск. З першых дзён аварыі намаганні зводных атрадаў міліцыі былі скіраваны на аказанне дапамогі мясцовым жыхарам, садзейнічанне мясцовай выканаўчай уладзе пры адсяленні насельніцтва з забруджаных тэрыторый, супрацьстаянне марадзёрам, зладзеям.

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.