Вы тут

Падаць заяўкі на конкурс «Прадпрымальнік года» можна да 2 мая


Да заканчэння падачы заявак на ўдзел у нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» засталося менш за тыдзень. Згодна з умовамі этапу вылучэння кандыдатаў, 1 мая павінен быць апошнім днём для падачы дакументаў, аднак з-за таго, што ён выпадае на нядзелю, у Мінэканомікі падоўжылі тэрмін да 2 мая. Як і раней, заяўкі можна падаць асабіста альбо адправіць па пошце на працягу ўсяго дня.


Па словах дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Пятра Арушаньянца, ужо цяпер у Мінэканомікі адзначаюць высокую цікавасць да конкурсу. Асаблівая актыўнасць назіраецца ў Мінску і Мінскай вобласці. Дарэчы, першыя заяўкі на ўдзел паступілі менавіта ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Конкурс запланаваны такім чынам, што ў ім могуць на роўных удзельнічаць як прадпрымальнік, у якога працуюць 2-3 чалавекі, так і буйныя прадпрыемствы, дзе колькасць супрацоўнікаў дасягае 100 і больш чалавек. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ацэньвацца ўсе ўдзельнікі будуць па адносных паказчыках.

Ужо цяпер сфарміраваны аргкамітэты ва ўсіх рэгіёнах. Больш за палову іх складаюць прадстаўнікі прадпрымальніцкіх суполак. Ёсць і міжнародныя эксперты — цікавасць праявілі Беларуска-нямецкі эканамічны клуб, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Апошні з'яўляецца адным з асноўных партнёраў нацыянальнага конкурсу, які будзе прадастаўляць прызы для пераможцаў. Менеджар кансультацый для малога бізнесу Беларусі ЕБРР Вольга Кузняцова адзначыла, што ў банку плануюць спачатку ўбачыць профіль удзельнікаў і пераможцаў, а потым выбраць для іх найбольш карысныя майстар-класы. Напрыклад, для рэгіянальных кампаній, малога бізнесу будзе больш цікава даведацца пра лічбавыя стратэгіі, новыя спосабы вядзення бізнесу, маркетынг. Для буйных кампаній будзе больш цікавая тэма карпаратыўнага кіравання.

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.