Вы тут

На падставе даверу


Развіваем кантакты з Азіяй.

Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей з рабочым візітам знаходзіцца ў Кітаі. Пра гэта падчас чарговага брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў нашай краіны Дзмітрый МІРОНЧЫК.


У Кітаі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прымае ўдзел у пасяджэнні міністраў замежных спраў краін — членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА). Як адзначыў Дзмітрый Мірончык, наша краіна атрымала статус назіральніка пры гэтай аўтарытэтнай рэгіянальнай арганізацыі ў красавіку 2015 года. Сустрэчы міністраў замежных спраў нарады праводзяцца кожныя чатыры гады і з'яўляюцца асноўным форумам для правядзення кансультацый і разгляду ўсіх пытанняў дзейнасці арганізацыі.

— Для Беларусі НУМДА з'яўляецца пляцоўкай для прасоўвання нацыянальных інтарэсаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, — заявіў прадстаўнік МЗС. — Падключэнне Беларусі да ўдзелу ў палітычных механізмах Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі стварыла дадатковы канал для развіцця і ўмацавання кантактаў з дзяржавамі-членамі і назіральнікамі, магчымасці для абмену думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, атрымання з «першых рук» аб'ектыўнай інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца сёння ў краінах Азіі.

Па словах Дзмітрыя Мірончыка, у сваім новым статусе наша краіна можа далучыцца да працы галіновых механізмаў і тэматычных мерапрыемстваў арганізацыі. Пазітыўным фактарам у кантэксце ўдзелу Беларусі ў рабоце НУМДА з'яўляецца і наяўнасць у складзе нарады нашых стратэгічных партнёраў, перш за ўсё Расіі і Кітая, Казахстана — ініцыятара стварэння і найбольш актыўнага ўдзельніка арганізацыі. Важную ролю ў працы НУМДА выконваюць і такія краіны, як Іран і Турцыя, з якімі Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог.

НУМДА — буйны рэгіянальны форум па развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці ў Азіі. Першы саміт НУМДА адбыўся ў 2002 годзе. Сёння арганізацыя аб'ядноўвае дваццаць шэсць краін Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Гэта краіны, якія вырабляюць трэць сусветнага ВУП, іх насельніцтва складае больш за 4 млрд чалавек. Дзевяць краін і чатыры міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ААН, АБСЕ, Ліга арабскіх дзяржаў маюць статус назіральнікаў пры НУМДА. Мэты і задачы нарады падобныя да мэт і задач такіх рэгіянальных арганізацый як ШАС, АСЕАН, АДКБ. Узаемадзеянне дзяржаў-членаў ажыццяўляецца ў рамках прыярытэтных напрамкаў: эканоміка, экалогія, гуманітарнае і ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, барацьба з новымі выклікамі і пагрозамі: тэрарызм, адмыванне незаконных даходаў, кантрабанда наркотыкаў, гандаль людзьмі.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».