Вы тут

Гадавіну Перамогі адзначаць фестывалем у цэнтры сталіцы


Адным з галоўных мерапрыемстваў Года моладзі стаў праект «Кветкі Вялікай Перамогі», прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета ён набудзе новае ўвасабленне — падчас міжнароднага форуму «Вялікая Перамога, здабытая адзінствам» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт шэрагу патрыятычных мерапрыемстваў.


— Акцыя «Кветкі Вялікай Перамогі» нарадзілася летась па ініцыятыве нашай моладзі, — расказаў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. — Быў прапанаваны сімвал праекта — яблыневая кветка на чырвона-зялёнай стужцы. Мы атрымалі падтрымку ад Прэзідэнта краіны на маладзёжным форуме і правялі шэраг акцый. Сярод іх вылучаўся «Цягнік Перамогі», які праехаў па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Прайшло нямала іншых вельмі важных і вартых увагі мерапрыемстваў. Галоўнай мэтай было яшчэ раз нагадаць, якую цану заплаціў наш народ за тое, каб перамагчы. Праект без перабольшвання стаў агульнанацыянальным, і сёлета мы вырашылі яго працягнуць. Вельмі прыемна, што да яго падключыліся прадстаўнікі самых розных арганізацый.

Плануюцца шматлікія сустрэчы з ветэранамі, «дыялогі пакаленняў», інтэрнэт-праекты. Відовішчным стане оўпэн-эйр (фестываль пад адкрытым небам) «Кветкі Вялікай Перамогі», які правядуць на Кастрычніцкай плошчы Мінска 8 мая. Тут прадставяць інтэрактыўную экспазіцыю з пляцоўкамі-прэзентацыямі ад кожнай вобласці, тэатралізаваныя пастаноўкі, выставы рэканструяванай і адноўленай ваеннай тэхнікі.

— Мне ў першую чаргу хацелася б сёння сустрэцца са сваімі аднадумцамі — маладымі ўдзельнікамі пошукавых атрадаў, — сказаў другі сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта БРСМ, камандзір атрада «Вернутыя імёны» Пётр ПІЦКО. — Сёлета будзе праводзіцца шэраг экспедыцый; магчыма, удасца прыцягнуць новых людзей.

— У акцыях праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» мы ўдзельнічалі і летась, — кажа трэцякурснік Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Андрэй БУТ-ГУСАІМ. — Асабліва запомніўся «Цягнік Перамогі», які праехаў больш за тры тысячы кіламетраў па Беларусі. Гэтая акцыя спрыяе выхаванню ў нашага пакалення свядомага патрыятызму і памяці аб адной з найбольш трагічных падзей у гісторыі краіны. Таму вельмі прыемна, што сёлета нас зноў запрасілі на старт новай акцыі, і мы абавязкова возьмем у ёй удзел.

lyskavets@zvіazda.by

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА

Загаловак у газеце: Кветкі пад мірным небам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.