Вы тут

У горадзе Даўгаўпiлс чалавек трапiў у палон да бабра


У латвiйскiм горадзе Даўгаўпiлс бабёр напаў на чалавека, а затым зрабiў яго сваiм палонным, паведамляе «Грани.lv». Калi пацярпелы па iменi Сяргей паспрабаваў па тэлефоне выклiкаць ратавальнiкаў, спецыялiсты не паверылi яго словам i паклалi трубку.


Як расказаў латвiец, ён вяртаўся дадому ў гадзiну ночы пасля вечара, праведзенага з сябрамi, калi ўбачыў, што на яго бяжыць бабёр. Жывёла дагнала яго i ўпiлася ў левую нагу. Нягледзячы на супрацiўленне, мужчына быў павалены на асфальт. «Калi я ляжаў, ён адпускаў нагу i проста сядзеў побач са мной. Але варта мне было паспрабаваць падняцца, як ён зноў угрызаўся мне ў нагу», — гаворыць жыхар Даўгаўпiлса.

Зразумеўшы, што з жывёлай у адзiночку яму не справiцца, Сяргей паспрабаваў выклiкаць ратавальнiкаў, але не быў успрыняты iмi сур'ёзна. Пасля гэтага ён вырашыў патэлефанаваць сябру, якi таксама не адразу зразумеў, што гiсторыя з бабром не з'яўляецца жартам. Разам з прыяцелем пацярпелага на месца здарэння прыбылi работнiкi палiцыi, якiя яго спынiлi за перавышэнне хуткасцi i таксама не паверылi ў аповед пра нападзенне.

Пацярпелага адвезлi ў бальнiцу, дзе яму зашылi рану. Мужчына пакуль не можа наступаць на нагу. Яму таксама прызначылi курс уколаў, паколькi бабёр мог з'яўляцца пераносчыкам шэрагу iнфекцыйных захворванняў.

Каментуючы здарэнне, дырэктар латгальскага заасада, бiёлаг Мiхаiл Пупiньш патлумачыў, што ў сярэднестатыстычнага чалавека шмат стэрэатыпаў у дачыненнi да баброў. «У многiх у галаве вобраз прыязнай мiлай жывёлы з рэкламы зубной пасты. Бабёр — гэта небяспечны звер масай да 40 кiлаграмаў са сваiмi «поглядамi на жыццё», якi не любiць, калi яго чапаюць, i ўжо тым больш, калi паўстаюць у яго на шляху. Яго зубы — гэта два нажы. Бабёр можа папросту забiць чалавека, i такiя выпадкi ўжо бывалi», — кажа эксперт.

Загаловак у газеце: Трапiў у палон... да бабра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.