Вы тут

Новыя гандлёвыя перспектывы


У Душанбэ праходзіць пасяджэнне беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Дарэчы, дзясятае па ліку.


Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Таджыкскую — міністр сельскай гаспадаркі Ізатуло Сатары. Разглядаюцца вынікі двухбаковага супрацоўніцтва за 2015 год, а таксама мерапрыемствы, якія ў 2016 годзе павінны паўплываць на павелічэнне гандлёвага абарачэння паміж краінамі. Найперш — у галінах транспарту, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі.

«Асаблівы акцэнт нададзены, — каментуюць у Пасольстве Беларусі ў Таджыкістане, — забеспячэнню Таджыкістана высокаэфектыўнай беларускай сельскагаспадарчай тэхнікай і абсталяваннем да яе. Мяркуецца развіць зборачную вытворчасць навяснога і прычапнога абсталявання ААТ «Бабруйскаграмаш» на базе «Агратэхсэрвіса» ў Гісары, непадалёку ад Душанбэ».

Па выніках пасяджэння будзе падпісаны пратакол дзясятага пасяджэння камісіі, а таксама пагадненне паміж органам выканаўчай улады Хатлонскай вобласці Таджыкістана і Гомельскім аблвыканкамам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».