Вы тут

У сталіцы адкрылі мемарыяльную дошку ахвярам чарнобыльскай катастрофы


Яна размешчана ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Як адзначыла намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Наталля Качанава, «адкрыццё мемарыяльнай дошкі — гэта даніна памяці героям і ахвярам страшнай чарнобыльскай трагедыі».


«Дзяржава робіць і будзе рабіць усё магчымае для адраджэння рэгіёнаў рэспублікі, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС, і для людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях, — звярнула ўвагу віцэ-прэм'ер. — Ідзе аднаўленне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў, укараненне новых тэхналогій».

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі лічыць, што гадавіна аварыі на ЧАЭС служыць папярэджаннем для цяперашняга і будучых пакаленняў. «Мы сёння з удзячнасцю ўспамінаем загінулых ліквідатараў, — сказаў ён, — і зычым ветэранам-ліквідатарам дапамогі Божай у іх працах, каб яны доўгія гады жылі ў добрым здароўі і вучылі моладзь любіць і шанаваць сваё жыццё, сваю Айчыну».

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка ўручыў 25 ліквідатарам і прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў граматы Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама.

Учора таксама ў сталічным парку Дружбы народаў адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 4 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўнікі дзяржорганаў, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў.

Загаловак у газеце: Даніна памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».