Вы тут

Унiкальныя веды i вопыт


Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з намеснiкам Генеральнага сакратара ААН, адмiнiстратарам Праграмы развiцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Вы адзiн з тых рэдкiх сусветных служачых, якiя пабывалi ў рэгiёнах, што былi забруджаны пасля аварыi на ЧАЭС. Мне з вамi лёгка размаўляць, таму што вы, гэтак жа як i я, бачылi ўсё, што там было. Вы бачыце, колькi мы прыкладаем намаганняў на пераадоленне гэтых наступстваў», — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Хелен Кларк i памочнiку Генеральнага сакратара, дырэктару рэгiянальнага бюро па краiнах Еўропы i СНД Джыхан Султанаглу за iх уклад у справу пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы. «Ёсць шмат у свеце добрых людзей. Такiх, як вы, як ААН, якiя дапамагаюць нам у пераадоленнi гэтай катастрофы. Але, згадзiцеся, гэта немагчыма сувымераць з тым, што зрабiла Беларусь, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Складанасць уся ў тым, што чарнобыльская катастрофа лягла на нашы плечы пасля распаду СССР. Мы не будавалi гэту станцыю, не эксплуатавалi, а бяда ў асноўным прыпала на нашу тэрыторыю. I разлiчваць нам не было на каго».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, на аднаўленне пацярпелых тэрыторый патрачана сума, роўная дзясяткам гадавых бюджэтаў Беларусi. «Мы збiралi гэтыя сродкi i ўкладвалi ў пераадоленне гэтай катастрофы. Сёння нам ужо не здаецца, што гэтыя землi назаўсёды страчаны, як гэта бачылася 30 гадоў таму», — адзначыў беларускi лiдар. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь набыла ўнiкальныя веды i вопыт па пераадоленнi такiх катастроф. «Няхай гэта будзе нашым укладам у развiццё чалавецтва. Вы павiнны ведаць: калi, не дай бог, недзе здарыцца бяда, нашы вучоныя, спецыялiсты гатовы працаваць па пераадоленнi гэтых наступстваў. Так было зусiм нядаўна на «Фукусiме», дзе былi задзейнiчаны нашы вопыт, веды, прыборы», — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў Хелен Кларк i Джыхан Султанаглу ордэны Францыска Скарыны за значны асабiсты ўклад у развiццё супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i ААН па правядзеннi комплекснай рэабiлiтацыi i забеспячэннi ўстойлiвага развiцця раёнаў, якiя пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. «Мы прымаем гэтыя ўзнагароды ад імя ўсяго персаналу ААН, тых, хто прымаў удзел у праграме рэабiлiтацыi пацярпелых зямель на тэрыторыi Беларусi. Мы заўсёды адчувалi цвёрдую падтрымку кiраўнiцтва Беларусi ў справе аднаўлення гэтых зямель», — сказала Хелен Кларк.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».