Вы тут

Хелен Кларк выступіць з дакладам па чарнобыльскай аварыі


Візіт Хелен Кларк запланаваны на 24-25 красавіка. Госця выступіць асноўным дакладчыкам на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 30-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адбудзецца ў панядзелак у Палацы Рэспублікі. Таксама Хелен Кларк адкрые шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.


У нядзелю ў Лошыцкім парку каля Дрэва міру і ўстойлівага развіцця будзе адкрыты памятны знак, прысвечаны 70-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і заснавання ААН. У цырымоніі прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і дырэктар рэгіянальнага бюро Праграмы развіцця ААН па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу.

У панядзелак Хелен Кларк разам з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў сталічнай школе №130 мемарыяльнай дошкі ў гонар Рут Уолер, прадстаўніцы першай місіі ААН, якая працавала і памерла ў Беларусі.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Хелен Кларк і Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны за значны ўнёсак у развіццё супрацоўніцтва паміж нашай краінай і ААН у правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Дарэчы, з 1998 года Праграма развіцця ААН рэалізавала ў нашай краіне каля 8 праектаў, праграм і ініцыятыў агульным бюджэтам больш за 70 мільёнаў долараў ЗША. Так, былі праведзены чатыры буйныя чарнобыльскія праекты з удзелам міжнародных і замежных донараў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.