Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Кожны год з прыходам красавіцкага цяпла звяртаю ўвагу, шукаю: дзе ў мінскіх скверах пацягнуцца да сонейка першыя кветкі. І штогод бачу: першыя кветкі блакітнымі зорачкамі ў аксамітнай траве

Загараюцца бліз помніка Янку Купалу, у скверы, названым у гонар паэта. Такое дзіўнае пастаянства хтосьці абгрунтуе нейкімі матэрыяльнымі законамі. Мне ж у гэтым хочацца бачыць праяву духоўнага свету, дзе ўсё жывое звязана між сабою на ўсе часы.


Ты кажаш, што

У скверах гарадскіх

Шукаеш першацвет

пад мерзлым лісцем...

А я кажу: шукай там,

дзе калісьці

Прайшоў паэт

па сцежках веснавых.

Ты кажаш,

першацветы ажылі...

А я кажу:

яны не паміралі,

Яны ў сумётах

сцішана трывалі,

Заўжды паэту

вернымі былі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?