Вы тут

9 фактаў пра Тайланд


Пра адну з самых цёплых і загадкавых краін, куды амаль не змяншаецца паток дапытлівых турыстаў, — Тайланд, чарговая падборка цікавых фактаў.


  • «Тайланд» на тайскай мове гучыць, як «Пратхет Тхай», што азначае «зямля свабодных». Гэта адзіная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая ніколі не была каланізаваная еўрапейскімі краінамі.
  • Тайцы вельмі ўшаноўваюць свайго караля, і ў іх на гэта шмат прычын. Пхуміпон Адульядэт знаходзіцца на троне з 9 чэрвеня 1946 года, ён правіць сваёй краінай даўжэй за ўсіх дзеючых кіраўнікоў дзяржаў і ўсіх манархаў у гісторыі Тайланда. Але самае цікавае, што кароль валодае ліцэнзіяй на стварэнне штучных аблокаў, ён распрацоўваў масты і плаціны, па-майстэрску іграе на саксафоне, стварыў нацыянальны гімн краіны, пабудаваў свой паруснік і з'яўляецца таленавітым мастаком.

  • Тайланд — гэта месца, дзе знаходзіцца самая вялікая залатая статуя Буды, самая вялікая кракадзілавая ферма, самы вялікі рэстаран і самы высокі гатэль. Самае маленькае млекакормячае ў свеце — свінаносы кажан, таксама жыве ў Тайландзе.
  • У многіх краінах час вылічваюць па 12- і 24-гадзіннай шкале, аднак вялікая частка Тайланда жыве па 6-гадзінным падліку, падзяляючы дзень на 4 чвэрці па 6 гадзін.
  • Поўная назва сталіцы Тайланда Бангкока з'яўляецца самай доўгай назвай сталіцы ў свеце, складаецца больш чым з дваццаці слоў і азначае «Горад анёлаў, вялікі горад бессмяротных, велічны горад дзевяці каштоўных камянёў, шчаслівы горад, поўны багацця грандыёзны каралеўскі палац, які нагадвае боскую мясціну, дзе валадарыць пераўвасоблены бог, узведзены самім Вішну па волі Індры».
  • На тайскіх дарогах пануе нетыповая для Азіі цішыня. Сігналіць без важкай прычыны тут лічыцца дрэнным тонам. На дарозе тайцы звычайна перамігваюцца далёкім святлом.

  • Раней усе маладыя мужчыны ў Тайландзе, уключаючы караля, павінны былі стаць будысцкімі манахамі хоць на нейкі кароткі перыяд часу да свайго 20-годдзя. Гэты звычай і цяпер выконваецца вельмі многімі. У Тайландзе, дарэчы, больш за 32 700 будыйскіх храмаў, у якіх пражываюць каля 370 000 манахаў і паслушнікаў — прыкладна 1 манах на 170 грамадзян.
  • Галава — самая важная частка цела. Таму ў краіне не прынята дакранацца да галавы іншага чалавека, нават дзіцяці. Таксама тайцы стараюцца заўсёды трымаць сваю галаву ніжэй галавы чалавека, які старэйшы або вышэй іх па статусе, каб выказаць сваю павагу. Пры гэтым ногі лічацца самай бруднай і нізкай часткай цела.
  • У жыхароў Тайланда, што б ні адбылося, на ўсе адна прымаўка: «Сабай-Сабай» — «усё добра». «А калі ўсё ж дрэнна?» — спытаеце вы тайца. «А калі дрэнна, зрабі так, каб было добра. Не атрымліваецца? Тады супакойся. Сабай-Сабай», — усміхнецца ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».