Вы тут

Італьянцы згадваюць пра Чарнобыль


Але ж не толькі 30-я гадавіна аварыі стала падставай для сустрэчы з беларусамі на фестывалі ў італьянскім горадзе Лука, які нядаўна завершыўся. Упершыню ў галіне спорту і турызму падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным спартыўным цэнтрам «Libertas» і адпаведным упраўленнем Гомельскага аблвыканкама.


— Фестываль у правінцыі Таскана сабраў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў Італіі, Іспаніі, Германіі, Украіны і іншых краін, — паведаміла прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава.

Сярод запрошаных на яго ганаровых гасцей — наш зямляк, інжынер-атамшчык Уладзімір Седнеў, які прымаў удзел у ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС. 30 гадоў таму ён некалькі месяцаў прабыў у самым эпіцэнтры трагічных падзей 1986 года.

Між тым асноўнай мэтай фестывалю засталася дэманстрацыя развіцця, магчымасцяў і перспектыў добраахвотніцкага руху. За гады пасля аварыі з дапамогай міжнароднай арганізацыі «Дапамога дзецям Чарнобыля» ў Італіі аздаравіліся больш за 130 тысяч беларускіх дзяцей. Складзены шматгаліновыя дагаворы аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве італьянскіх рэгіёнаў з шэрагам раёнаў Гомельшчыны. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?