Вы тут

Чарнобыль: погляд праз пакаленні


Творчая сустрэча паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны прайшла ў мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі. За “круглым сталом” на тэму: “Чарнобыль у літаратуры. Паэзія як сучасны культурны феномен” сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў творцаў і навукоўцаў. Імпрэза адбылася ў межах канферэнцыі “Чарнобыль: пераадоленне. Унёсак навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі, Расіі, Украіны”, у якасці арганізатараў якой выступілі Міністэрствы інфармацыі і замежных спраў Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук, Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Паэт Андрэй Каровін (Расія), паэт, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Арион» Дзмітрый Танканогаў (Расія) і дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч (Беларусь)

Можна сцвярджаць, што тэма Чарнобыльскай трагедыі – вотчына медыкаў і фізікаў. З аднаго боку, гэта сапраўды так. Але толькі паэт, пісьменнік, хутка зрэагаваўшы на падзею ў сваім творы, здольны патлумачыць яе маштаб, данесці да чытача ўвесь боль і невымоўнасць.

Таму, па меркаванні старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, “дзеля дасягнення разумення, гарманічнага развіцця, фізікам і лірыкам варта аб’яднацца, не адмаўляць напрацоўкі і значнасць адзін аднаго, але працаваць разам”. А маладым паэтам, празаікам варта цаніць вопыт папярэдніх пакаленняў творцаў, якія памятаюць Чарнобыльскую трагедыю і адгунуліся на яе ў сваёй прозе і вершах.

Пісьменнік Георгій Марчук (Беларусь)

Адметна, што сустрэча, якая адпачатку прадугледжавала строгі, акадэмічны фармат, прайшла ў нязмушанай, творчай, сяброўскакй атмасферы. Сталыя навукоўцы і аўтары падзяліліся сваімі ўспамінамі пра трагедыю на ЧАЭС, а маладыя паэты прачыталі ўласныя творы. Думаецца, такі дыялог у міжнародным фармаце можа мець добрыя вынікі. Адзін з варыянтаў далейшай супрацы – правядзенне конкурсу сярод маладых аўтараў, прысвечанага Чарнобыльскай тэме і як вынік – выданне зборніка найлепшых твораў.

Вершы чытае паэт Ігар Астапенка (Украіна)

Больш падрабязна пра гутарку за “круглым сталом” – на старонках газеты “Звязда”.

Слова мае Леся Мудрак (Украіна), паэтка, сакратар Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, кандыдат філалагічных навук

Паэтка Леся Мудрак (Украіна), паэт Сяргей Савін (Украіна), паэтка, філосаф Інга Кузняцова (Расія)

Пісьменнік Віктар Праўдзін (Беларусь)

Празаік Наталія Касцючэнка (Беларусь)

 

Пісьменнік Георгій Марчук і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка

vesialuha@zviazda.by

фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».