Вы тут

Байкеры, выконвайце правілы!


На вуліцах горада з кожным днём усё часцей можна ўбачыць матацыклістаў. А з павелічэннем колькасці «байкаў», якія з'явіліся на дарогах, прапарцыянальна расце і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.


—- Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху. У прыватнасці, кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна ўключаным бліжнім святлом фар. Абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне імі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль матацыкла асобам, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту і не маюць вадзіцельскага пасведчання, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама нагадвае, што за несвоечасовую рэгістрацыю або перарэгістрацыю транспартнага сродку, а таксама за няпройдзены дзяржтэхагляд штраф можа скласці да трох базавых велічынь. Кіроўцу, які не мае права кіравання двухколавым транспартам, прыйдзецца выкласці са свайго кашалька ад 1 мільёна 50 тысяч да 4 мільёнаў 200 тысяч рублёў. А кіраванне транспартным сродкам з загадзя схаваным, падробленым ці іншым чынам змененым рэгістрацыйным знакам (часта такім чынам матацыклісты спрабуюць абхітрыць супрацоўнікаў міліцыі і застацца беспакаранымі пры фіксацыі хуткасці фота- і відэакамерамі) прадугледжвае штраф ад 10 да 20 базавых велічынь.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.