Вы тут

У цэнтры Мінска матацыкліст збіў інспектара ДАІ


Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каля 10.50 экіпаж ДПС, рухаючыся па праспекце Машэрава з боку вуліцы Чырвонай у напрамку праспекта Незалежнасці, звярнуў увагу на матацыкліста, які рухаўся з парушэннямі правілаў дарожнага руху, а на транспартным сродку адсутнічаў рэгістрацыйны нумарны знак. Пры спыненні плыні транспарту на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці на забаронны сігнал святлафора дзяржаўтаінспектары прынялі рашэнне затрымаць матацыкліста для разбору.


Супрацоўнік ДАІ падышоў да кіроўцы, прадставіўся і запатрабаваў дакументы. Аднак матацыкліст гэтае патрабаванне праігнараваў і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым здзейсніў наезд на інспектара ДАІ, а затым сутыкнуўся з іншым транспартным сродкам. Кіроўцам матацыкла «Сузукі» быў 31-гадовы ўраджэнец Жлобіна, які раней 52 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, а таксама неаднаразова пазбаўляўся пасведчання кіроўцы за парушэнне хуткасных рэжымаў руху.

Што ж насамрэч адбылося на скрыжаванні, будзе высвятляць Следчы камітэт, у якім вывучаюць запісы з месца здарэння. Што датычыцца пацярпелага інспектара, паведамлялася, што стан яго застаецца цяжкім...

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пацярпеў інспектар ДАІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.