Вы тут

У барцоў — пяць пуцёвак


Беларус Юсуп Джалілаў стаў фіналістам еўрапейскага алімпійскага адборачнага турніру па барацьбе ў сербскім Зрэняніне і атрымаў права выступіць на Алімпійскіх гульнях.


Прадстаўнік вольнага стылю (вагавая катэгорыя да 125 кг) выйшаў у фінал турніру, але адмовіўся ад вырашальнага паядынку за першае месца з-за праблем са здароўем. Аднак незалежна ад паражэння ў фінале Юсуп стаў уладальнікам ліцэнзіі на Гульні ў Бразілію.

Нагадаем, што раней у сербскім Зрэняніне кваліфікацыю на Алімпіяду прайшлі беларускія спартсмены Марыя Мамашук (у вагавай катэгорыі 63 кг) і Амар Магамедаў (86 кг). Акрамя таго, у верасні мінулага года Васіліса Марзалюк і Саслан Даураў атрымалі права ўдзельнічаць у Алімпіядзе

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.