Вы тут

Што сказаў джыгітам аксакал?


Часопіс “Бярозка” любіць гуляць з вучнямі ў загадкі і таямніцы. Пакуль вы чытаеце гэтыя радкі, нястомны Генадзь Аўласенка сачыняе новыя галаваломкі. У іх чаканні паспрабуйце рашыць вось такую задачку:


Двое маладых сяброў-джыгітаў часта біліся аб заклад, хто каго перагоніць у конскіх скачках. Не раз то адзін з іх станавіўся пераможцам, то другі. Нарэшце абодвум гэта надакучыла. “Давай зробім наадварот, - прапанаваў адзін джыгіт. – Няхай выйграе той, чый конь прыйдзе другім!”. Згадзіўся ягоны сябар і выехалі яны ў стэп на конях. Народу шмат сабралася паглядзець на незвычайнае спаборніцтва.

- Адзін! Два! - пачаў адлічваць суддзя. - Тры!

Але джыгіты засталіся на месцы, бо ніхто з іх не жадаў быць першым. Людзі, якія прыйшлі паглядзець, пачалі смяяцца і казаць, што нічога не атрымаецца, і да скону веку абодва джыгіты тут прастаяць. І тады адзін аксакал падыйшоў да джыгітаў і штосьці ціхенька сказаў ім. А праз нейкую хвіліну абодва джыгіты ўжо скакалі ва ўсю моц, спрабуючы абагнаць адзін аднаго. І выйграў той з іх, чый конь прыйшоў другім.

Што сказаў джыгітам аксакал?

Адказ — у наступным выпуску “Бярозкі”.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?